Мэты:
üзнаёміць вучняў з гісторыяй беларускай нацыянальнай кухні, традыцыямі, асаблівасцямі беларускай культуры;
üсадзейнічаць развіццю хуткасці мыслення, памяці, кемлівасці, спрытнасці вучняў, раскрыць значэнне слова “працалюбства і гасціннасць”;
üвыхоўваць любоў да працы і народнай культуры беларусаў.
Абсталяванне і афармленне: традыцыйныя беларускія касцюмы для вядучых, ручнікі і сурвэткі з беларускім арнаментам; нажы, міскі, талеркі, прадукты харчавання.
Падрыхтоўчая работа: азнаёміць вучняў з асноўнымі фактамі гісторыі беларускай нацыянальнай кухні. Напісаць карткі з пытаннямі да віктарыны; растлумачыць вучням правілы адказаў на пытанні і эстафет; сфарміраваць каманды; падрыхтаваць карткі з парадкавымі нумарамі для нумарацыі падзелак з бульбы і патаемнага галасавання, прызы пераможцам конкурсаў. Загатаваць прадукты, неабходныя для прыгатавання дранікаў ( бульба, мука, яйкі, масла, соль).
Вечарыне папярэднічае выстава вырабаў з бульбы, зробленых рукамі вучняў ( каля 20 работ).
Настаўнік, арганізатар вечарыны. Добры вечар, дарагія сябры. Мы рады вітаць вас на нашым вечары, прысвечаным беларускай нацыянальнай кухні. Мы ўпэўнены, што кожны з вас даведаецца шмат новага і цікавага. Вам прадставіцца магчымасць паказаць свае веды ў галіне беларускай кухні, уменне і спрытнасць. Спадзяемся, што вы не будзеце сумаваць.
1-ы вядучы. Шматвяковую, вельмі багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня, але асновай усяго з’яўляецца хлеб. Па наяўнасці хлеба меркавалі аб дастатку ў сям’і. З дзяцінства выхоўваліся паважлівыя адносіны да яго. Кінуць хлеб лічылася смяротным грахом. Калі хлеб па неасцярожнасці падаў, трэба было падняць і сказаць: “Даруй, Божухна”.
Хлеб абагаўлялі.
2-і вядучы. У беларускай мове захавалася шмат прымавак пра хлеб. І зараз мы пагуляем. Для гульні неабходныдзвекаманды. Кожны будзе называць беларускую прымаўку пра хлеб. Пераможа тая каманда,якая апошняй назаве чарговую прымаўку.
Каманды пачынаюць называць прымаўкі.
(“Хлеб у доме гападар, на працы – друг, у дарозе – таварыш”. “Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе”. “Хлеб – усяму галава”. “Без хлеба яда – да парога хада”. “Хлеб над усім пануе”.)
3-і вядучы. А ў самыя неўраджайныя гады на дапамогу прыходзіла бульба. Нездарма ў нас яе называюць “другім хлебам”. Яна ратавала нас ад галоднай смерці ў гадзіны цяжкіх выпрабаванняў. Бульба так укаранілася ў побыт народа, што мы не ўяўляем ежы без яе. У народзе кажуць: “ Хлеб – бацюхна, бульба – матухна”. Аб бульбе складзены песні, казкі, а вясёлы беларускі танец так і называецца “Бульба”.
Выконваецца танец вучнямі харэаграфічнага класа.
Выхад Бульбінкі. Чую я гаворка ідзе пра мяне. Так, я Бульбінка. І, канечне, мне хочацца дазнацца, ці так добра вы ведаеце нешта пра “другі хлеб” . Пагуляем у гульню “Ці верыце вы?”, з якой вы даведаецеся, дзеі калі з’явілася на свет бульба.
- Ці верыце вы, што Радзімай бульбы была Беларусь?
Радзіма бульбы – Паўднёвая Амерыка, высакагор’е Анд, а таксама тэрыторыя сучасных
дзяржаў Чылі і Перу.
-Ці верыце вы, што бульба ўжывалася ў ежу ўжо 13 тысяч гадоў таму?
Так. Мясцовае насельніцтва 13 тысяч гадоў таму, яшчэ ў глыбокай даўніне, адшукала ў зямлі гэтыя клубні.
-Ці верыце вы, што індзейцы называлі бульбу “мама” і “тата”?
Знойдзены клубні атрымалі назву “папа”.
-Ці верыце вы, што першая бульба была горкая?
Дзікія “папа” былі дробнымі, горкімі і, галоўнае , непрыгоднымі для захоўвання.
-Ці верыце вы, што нават у тыя старадаўнія часы індзейцы Паўднёвай Амерыкі ўжывалі ў ежу чыпсы “Лейс” і “Анега”?
4-ы вядучы. Прайшло нямала часу, пакуль індзейцы не прыдумалі спосаб прыгатавання, кансервавання пладоў “ папа – чунья”, якія маглі захоўвацца да наступнага ўраджая і былі пазбаўлены першапачатковай горычы.
5-ы вядучы. 2 тысячы гадоў назад ідзейскія плямёны ўмелі вырабляць сушаную бульбу “тунту” або “белае чуньо”. Яны ўжывалі яе замест хлеба. Клубні бульбы збіраліся звычайна ў марознае надвор’е, ідзейцы тапталі іх да той пары, пакуль з іх не выходзіла большая частка вады.Затым гэтую бульбу, ператвораную ў кашу, сушылі на сонцы, увесь час праветрываючы.
Аб існаванні бульбы ў тыя старажытныя часы сведчаць розныя помнікі культуры народаў Паўднёвай Амерыкі, знойдзеныя археолагамі.
Выхад Бульбінкі. Як прыемна. Колькі даведаліся вы пра мяне. Якая я важная і патрэбная. Таму мне хочацца, каб вы пахвалілі мяне. Гэта ж прыемна для кожнага.
Конкурс “Эпітэты”(вучні называюць словы-эпітэты, якімі можна ахарактарызаваць бульбу).
Выхад Бульбінкі. Колькі добрых слоў пра мяне сказалі. Але ці ведаеце вы, што цікавая гісторыя яшчэ не скончылася. Зараз мы даведаемся, як трапіла я ў Еўропу.
1-ы вядучы. Еўрапейцы дазналіся пра бульбу ў 16 стагоддзі. Упершыню клубні бульбы трапілі ў Іспанію і Англію, а потым – у Бельгію, Францыю. Вядомы англійскі мараплавец учыніў кругасветнае падарожжа, яго называлі “піратам каралевы Лізаветы” – Фрэнсіс Дрэйк.
У час аднаго з захопніцкіх паходаў на Паўднёвую Амерыку, захапіўшы індзейскае пасяленне Саракота, былі знойдзены сярод харчовых прыпасаў і мучыстыя карані прыемнага смаку. Гэта была “папа-чунья”.
2-і вядучы. На караблях, набітых нарабаваным скарбам, гэты крывавы рыцар удачы знайшоў месца і для непрыметных клубняў, якімі харчаваліся індзейцы Новага Свету. Але ў той час ніхто не ацаніў харчовых якасцей бульбы. Яе разглядалі, як дзіва, дэкаратыўную расліну, вырошчвалі ў батанічных садах. Многія людзі лічылі бульбу атрутнай раслінай, называлі яе “чортавым яблыкам”, “нечистым плодом преисподни”, “землянымі яблыкамі”.
3-і вядучы. Але ў другой палове 18 ст. у Еўропе пачаліся неўраджаныя гады. І французкая акадэмія аб’явіла прэмію ў конкурсе работ “Аб раслінах, якія маглі б замяніць хлеб у гады галадоўкі”. Прэмію зарабіў парыжскі аптэкар Парманцье. Ён развёў бульбу на сваім агародзе, а затым прадставіў працу “ Аб пажыўнасці бульбы” французкаму каралю Людовіку 16-аму і яго жонцы Марыі Антуанецце. Каралеўская сям’я зацікавілася бульбай, і яна стала з завіднай хуткасцю распаўсюджвацца ў Еўропе.
На балях пры каралеўскім палацы лічыліся добрым тонам прычапіць кветку бульбы ў прычоску або пятліцу пінжака.
Выхад Бульбінкі. Вось як я стала вядомай. І зараз маё імя можна знайсці ў розных мовах свету.
Конкурс “На розных мовах свету”(гледачы па назвах, запісаных на дошцы, адгадваюць краіну, у якой ужываецца гэтая назва).
Картофель – Расія
Бульба – Беларусь
Картопля – Украіна
Пататэ – Італія
Патэйтоу – Англія
Компір – Македонія
Картопля – Польшча
Картоффельн – Германія
Поле дэ тэр – Францыя
Пасля правядзення конкурсу, вучнямі музычнага класа выконваецца адна з беларускіх народных песень.
Выхад Бульбінкі. А ці ведаеце вы, як я прыйшла на ваш стол? Вось паслухайце.
4-ы вядучы. У Расіі і Беларусі бульба шырока распаўсюдзілася 200 гадоў назад. Але ж, каб навучыць людзей ужываць бульбу, спатрэбіўся не адзін дзясятак гадоў. І тут не абышлося без гумарыстычных выпадкаў.
5-ы вядучы. З’яўленне бульбы на Русі звязана з імем Пятра І.
Малады цар, прагна прыглядаючыся да ўсяго новага, адаслаў графу Шарамецьеву мяшок бульбы з Галандыі і прыказаў вырошчваць яе ў Расіі. Граф, атрымаўшы такі цэнны падарунак, пры ўсёй павазе да цара, быў здзіўлены і нават раззлаваны. Надкусіўшы несамавіты з выгляду плод,ён не мог скрыць сваёй агіды да бульбы. Ніхто не ведаў, што гэта за плады і як іх трэба ўжываць. Вось так “першы” візіт у Расію аказаўся для бульбы няўдалым.
1-ы вядучы. Прайшоў час, і бульба добра прыжылася на новым месцы, давала добры ўраджай, але елі яе ў асноўным гараджане. Сяляне, якія баяліся ўсяго новага, адмаўляліся ад ужывання “чортавых яблыкаў”.
2-і вядучы. Гавораць, што даведаўшыся аб гэтым, Петр І рашыў звярнуцца да хітрасці. Засеяўшы некалькі палёў бульбай, ён загадаў выстаўляць вакол іх узброеную ахову.
Цэлымі днямі салдаты ахоўвалі песевы бульбы, а ноччу спецыяльна ішлі спаць, каб сяляне маглі накрасці сабе бульбы і паступова прывыкнуць да яе.
3-і вядучы. Але большасць сялян не ведала, як вырошчваць і ўжываць у ежу гэтыя “чортавы яблыкі”. Сяляне кралі бульбу, але ўжывалі ў ежу не клубні, а зялёныя ягадкі-плады, якія застаюцца на сцябліне бульбы пасля цвіцення.
Выхад Бульбінкі. Вось бачыце, а зараз мы, беларусы, не ўяўляем сабе жыцця без бульбы. Вы ведаеце, што мы славімся сваёй гасціннасцю, працавітасцю і добрым апетытам. Таму прапаную вам быць уважлівымі і падлічыць, якія ж стравы мы так любім.
Выконваецца ўрывак “ Адступленне пятае – кулінарнае” з рамана Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”, а вучні павінны падлічыць колькасць названых страў і па магчымасці растлумачыць рэцэпт іх прыгатавання.
Што наша закусь у пашане Я на прыёмах, у застоллях,
У знатакоў застольных страў Прызнацца вам, і састарэў,-
Аб тым хораша ў Варшаве А для душы сваёй раздолля
Адзін наш сябра напісаў. Нідзе такога не сустрэў.
Цэтую сцісла па газеце: Калі б я мог, то ў школах нашых-
“Як журналіст і дыпламат Каб падхапіла Польшча ўся-
Я пабадзяўся шмат па свеце Прадмет увёў бы: “Як засмажыць
І ўсякіх кухань знаю шмат. Па-беларуску парася!..”
Але якую б вы закуску Што ж, знаць прыемна і не лішне,
Мне ні наўмеліся назваць- Чым слаўны ў свеце родны край.
За “парася па-беларуску” Ды ты, зямлячка, не за іншым,
Аддам любую без разваг! А за сабой паназірай.
О, млечны дзюдзік на талерцы! Вось ты ў гасцях – і нават слоўца
Цалком засмажаны ў духу! Табе сказаць няма калі:
Ягоны вобраз будзе ў сэрцы, Вяндлінку з водарам ядлоўца
Пакуль не стлею на труху! Мяцеш – зараз па два скрылі!
О, як ляжыць ён маляўніча А побач – зірк! – як цуд, як казка-
На падагнутых капытках, З каляндрай, з перцам, з часнаком-
Задзёршы ўгру пекны лычык Ляжыць вясковая каўбаска,
З пахучай траўкай у зубах! Таксама ўвітая дымком!
Як той анёлачак-румяны, К таму ж падсохла на гарышчы -
Са скуркай крухкаю, ядкой, Дык толькі плеўка шапаціць!
І грэцкай кашаю напхпны – Умэнт кальцо з паўметра знішчыў-
Не абы-як – абы-якой! Адно раз’ятрыў апетыт!
У кашы – яблычак мядовы Калі ж дапаў да вантрабянкі-
Ці ўпрэлыпахкі баравік! Цягаць стамілася рука
Самлець нядоўга там, панове, Глядзіш – а ўжо кіндзюк,крывянкі
Калі к раскошы не прывык! На блюда выклікалі з гаршка!
О, гэты зверху і сысподу І адчуваеш, адчуваеш:
Наскрозь усмажаны каўбух! Няхай хоць згэтуль у турну-
За чатырох змалоў – уходаў! А не зганьбуеш, не стрываеш –
(Хоць сам ты лічыш, што за двух.) Дасі прытул і калдуну!
Паспеў адчуць, што ўжо не слабка Дасі!.. І добра зробіш, браце!
І ў паясніцы, - а на стол І не ўпікай дарма сябе
Тым часам едзе ў місе бабка Ты за ядой –як і на працы:
І парай дыхае пад столь: На малацьбе ці на касьбе!
З бакоў запечаная ў меру, Калі на свеце нехта дзесьці
У бульбе скварачкі тырчаць…- Умее добра працаваць,-
І так жа ўслед пайшла на змену – То ўмее ён і смачна з’есці
Хоць замычы – каб не маўчаць! І – адпаведна – згатаваць!
“Усё! – сказаў.- На гэтым дзякуй!” Таму – дастойна, без эфекту
А на абрус – нясуць бліны, Прымай падзяку-пахвалу-
І к ім – мачанку-верашчаку І беларускаму палетку
З наборам рэбрачак свіных! І беларускаму сталу!
Хвіліну выстагнаў ты моўчкі: І цмокні ў ручку гаспадыні,
“Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?” Каб сонцам пырснула яна,
І неўпрыкмет на два-тры вочкі І ўскінь яшчэ – а то астыне!-
Паслабіў пас на жываце… Ускінь на сэрцы… калдуна!...
Ужо не здыхацца! Падпёрла –
Няйначай крушня камянёў!..
А перад носам…ставяць цёрла
Гарачых, тлустых калдуноў!
Калдун!.. Духмяны, самавіты,
У масле ўсмяглы, а паўзверх –
Смятанкай свежаю паліты!.
Ну, што? І зноў глядзіш як звер?
Выхад Бульбінкі. Дарагія сябры, а ці ведаеце вы, як называюць мяне ў розных кутках Беларусі?
Карыстаючыся этымалагічным слоўнікам, прыводзяцца прыклады назвы бульбы ў розных рэгіёнах Беларусі.
Выхад Бульбінкі. А якія нацыянальныя блюды можна прыгатаваць з мяне?
4-ы вядучы. Небагата жылі нашы дзяды-прадзеды. Перабіваліся часам з хлеба на квас. Але і ў іх былі святы. З гасцямі, з песнямі за шчодрым сталом. Дый будны дзень, бывала, здаваўся як свята, калі на стале з’яўлялася верашчака – страва сытная і духмяная.
Сала, свіная рабрынка, кавалачкі каўбасы варылі ў гаршку, потым улівалі туды падкалотку – муку, рэдка разведзеную вадою. Для смаку і паху дабаўлялі прыправы: цыбулю, перчык, лаўровы ліст... І зноў варылі. Верашчака паступова “даспявала” ў гарачым духу печы.
5-ы вядучы. Гатавалі верашчаку і так. Сала, свіную рабрынку, каўбасу падсмажвалі на скаварадзе, падкалочвалі мукою – і пяклі-варылі ў печы. Замест вады дзе-нідзе выкарыстоўвалі квас, хлебны або бурачны. Тады ўжо сапраўды святочная страва на стол падавалася: і вока цешыла, і апетыт наганяла.
У наш час верашчака болей вядома як мачанка. Ядуць яе звычайна з блінамі – кіслымі, на рошчыне, і прэснымі, на содзе.Асабліва смачная яна з аладкамі – пульхнымі блінамі з пшанічнай мукі.
1-ы вядучы. А гэтую страву ведаюць усе. Бабка – страва прыгатаваная з бульбы.
Буйную бульбу абіраюць, дзяруць на тарцы. Запраўляюць рассквараным салам з цыбуляю, мясам. Перамешваюць у чыгунку і ставяць запякацца ў печ, на гарачы под,прыгарнуўшы чыгунок жарам. Бывае, дабаўляюць у бабку мукі ці круп, а то і грыбоў – як на чый смак.
2-і вядучы. Бабка смачная з малаком, салодкім і кіслым, са свежай смятанаю. У лясных вёсках яе запіваюць бярозавым сокам, настоем з брусніц і журавін.
У бабкі шмат імён: дранка, бульбяная каша, таркаванка. Вы не паверыце, бабку называюць і мужчынскім імем, дасціпна і смешна – дзед.
3-і вядучы. Бульба, як і хлеб, ніколі не прыядаецца. З яе можна прыгатаваць больш за пяцьсот страў. Адна з іх – клёцкі.
Бульбу здзяруць на тарцы, адціскаюць сок і рукамі качаюць з цеста галушкі. Кідаюць іх у чыгунок і вараць у малацэ або ў вары – закіпеўшай вадзе. Клёцкі, звараныя ў вадзе, потым забельваюць малаком, каб смачней было есці.
Спажываюць клёцкі па-рознаму: і як рэдкую страву, з поліўкаю і сухімі, абліваючы іх рассквараным салам ці смятанаю.
4-ы вядучы. Даўней клёцкі рабілі з мучнога цеста. І цяпер, бывае, у драную бульбу дабаўляюць крыху мукі. Яны таксама вельмі смачныя, гэтыя бульбяна-мучныя клёцкі.
З усмешкаю згадваецца дзядзька-кухар з коласаўскай паэмы “Новая зямля”. Ён, вялікі выдумшчык, паспрабаваў зварыць клёцкі ў бярозавым соку. Што атрымалася з гэтага? Адказ у дзядзькавых словах: “ Паскудства, брат, і не пытайся!”
Выконваецца ўрывак “Дзядзька-кухар” з паэмы “Новая замля” Я. Коласа.
Вось будзе штука вам, дык штука! - Ну, што ж вы рукі паскладалі?
На тое ж спроба і навука. Ў агонь бы трэскі паскладалі?
А сок быў свежы, такі хвацкі, А то патухне зараз! Жыва!-
Такі салодкі, забіяцкі! Глядзелі хлопцы, як на дзіва,
Ён быў галоўнаю віною Як дзядзька, цеста замяшаўшы,
Таго,што познаю парою Качаў галушкі, міску ўзяўшы.
Сядзелі дзеці чарадою А чыгунок, бы пан пузаты,
І з дзядзькі вочак не спушчалі Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята,
І стравы важнае чакалі. Бо не з вадою ён, а з сокам.
-Эх,- цмокаў дзядзька:-наямося! –
Зірнулі хлопцы на Антося
І сліну ўсе яны глынулі,
Паветра носам зацягнулі
5-ы вядучы. І верашчака, і бабка, і клёцкі – традыцыйныя беларускія стравы. І гатаваць іх трэба па-старому, проста і дакладна, не мудруючы, каб не смяяліся потым людзі, як з дзядзькі-кухара.
Выхад Бульбінкі. Вось смешна дык смешна. Я спадзяюся, што ў конкурсах, якія мы зараз правядзём, нам пашанцуе лепш, чым дзядзьку Антосю.
КОНКУРСЫ.
- Першы конкурс “Пацеркі з бульбы”.
Двум камандам даецца па дваццаць бульбін, кожную з іх трэба нанізаць на зубачысткі так, каб атрымаліся пацеркі. Перамагае каманда, якая справілася з заданнем хутчэй.
- Другі конкурс “Угадай колькасць”.
На два стулы кладуцца бульбіны і накрываюцца паперай. Удзельнікі конкурсу па чарзе садзяцца на бульбіны і спрабуюць адгадаць іх колькасць.
- Трэці конкурс “ Прыгатуй дранікі”.
З прапанаваных прадуктаў удзельнікі конкурсу гатуюць дранікі. Улічваецца правільнасць у прыгатаванні стравы, хуткасць, акуратнасць.
Настаўнік, арганізатар вечарыны. Вялікі дзякуй удзельнікам і гледачам. Спадзяемся, што вам спадабалася наша вечарына і вы шмат аб чым даведаліся. А вось і Бульбінка, яна яшчэ хоча нам нешта прапанаваць.
Выхад Бульбінкі: А прапанаваць я хачу вам развітальную гульню.
Дарагія гледачы, трэба тут дапамагчы.
Хай той запляскае ў ладкі,
Хто любіць з бульбы аладкі.
А за ім па парадку,
Хто любіць зразы і бабку.
Хто клёцкі, бульбяную кашу, сялянкі,
А потым той, хто любіць дранікі!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Будзем Бульбінку вітаць!
Бульбу ўсе у нас шануюць,
Ёй заўжды гасцей частуюць!
Стравы розныя гатуюць.
Беларусы вядомы сваёй гасціннасцю. З гасцей ніхто не выходзіў галодны. Пачастуем дарагіх гасцей.
Усіх гасцей і ўдзельнікаў частуюць прыгатаванымі дранікамі. Падводзяцца вынікі конкурсу “ Вырабы з бульбы”, пераможцы ўзнагароджваюцца памятнымі прызамі. У выкананні вучняў музычнага класа гучыць песня “Бывайце здаровы”.
раскрыть » / « свернуть