Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Успомніць усё. Памятаць кожнага.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўсю сілу і моц нямецкай арміі жыхары Мінскай вобласці адчулі на сабе. На яе тэрыторыю наступала самая магутная з 3 груповак вермахта - група войскаў "Цэнтр".

25 чэрвеня 1941 г. былі акупаваны Маладзечна, Вілейка, Валожын; 26 чэрвеня нямецкія войскі ўвайшлі ў Клецк, Смалявічы; 27 чэрвеня былі заняты Слуцк і Узда; 28 чэрвеня – Дзяржынск, Нясвіж, Любань, Стоўбцы, Старыя Дарогі, Мар'іна Горка; 29 чэрвеня - Капыль; 1 ліпеня - Крупкі; 2 ліпеня - Барысаў, Мядзел, Лагойск, Чэрвень; 3 ліпеня - Беразіно.

На акупаванай тэрыторыі ўстанаўліваўся так званы "новы парадак". Гэта загадзя распрацаваны, мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага ладу і яго духоўных каштоўнасцей, разрабаванне прыроднага набытку і прыродных рэсурсаў.

Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі аб «расавай перавазе» нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб "гістарычнай неабходнасці" пашырэння "жыццёвай прасторы" для немцаў і іх "неад'емным праве" на сусветнае панаванне.

Асноўным сродкам падтрымання "новага парадку" былі войскі і розныя службы СС (ахоўныя атрады), СА (штурмавыя атрады), СД (служба бяспекі), гестапа (палітычная паліцыя).

На тэрыторыі Мінскай вобласці ў 1941-1944 гг. акупанты размясцілі 8 дулагоў – перасыльных лагераў для ваеннапалонных (6 – у Барысаве, 1 – у Маладзечне, 1 – у Стоўбцах); 7 шталагаў - стацыянарных лагераў радавога і сяржанцкага складу; 26 афлагаў - стацыянарных лагераў для ваеннапалонных афіцэраў (усе 26 існавалі ў розны час).

30 Дзён да Перамогі

30 Дзён да Перамогі

Раздзелы сайта