З мэтай павышэння экалагічнай інфармаванасці грамадскасці па ўсім свеце ствараюцца сеткі эка-школ (Зялёныя школы). Сёння сетка Зялёных школ аб'ядноўвае больш за 40 000 школ у 46 краінах свету. Рэалізацыя адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" ў рамках праекта тэхнічнай дапамогі "Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Праект адукацыі для ўстойлівага развіцця.
Мэта праекта "Зялёныя школы" - стварэнне сеткі "Зялёных школ" у Рэспубліцы Беларусь, укараненне эфектыўнай адукацыйнай мадэлі ў галіне экалагічнай накіраванасці адукацыі з прыцягненнем і актыўным удзелам педагагічных работнікаў, навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, тэрытарыяльных органаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Больш інфармацыі аб праекце зялёных школ у Беларусі даступна на сайце зялёных школ.