🏅🏆 11 снежня 2025 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 207 г. Мінска імя Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта» адбылося адкрыццё школьнага спартыўнага клуба "Рэкорд" ⚽️🏐🏀.
✨ У гонар гэтай падзеі была арганізавана святочная праграма з паказальнымі выступленнямі вучняў школы.
✨ 25 навучэнцаў школы сталі ўдзельнікамі спартыўнага клуба, ім былі ўручаны членскія білеты!
✨ Мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова дырэктара школы Саўчук Кацярыны Пятроўны. Яна падкрэсліла значнасць фізічнай актыўнасці для здароўя і развіцця навучэнцаў.
🌟 На адкрыцці школьнага спартыўнага клуба прысутнічалі госці:
✅ Кіраўнік Клуба ўсходніх адзінаборстваў "Акіра", суддзя міжнароднай катэгорыі па каратэ, Улашчык В.А.
✅ Кіраўнік і трэнер гімнастычнага клуба "Мелаві", Лукавец Я.А.
✅ Заснавальнік і кіраўнік дзіцячай футбольнай школы "Спарта", Ціхевіч Н.У.
✅ Старэйшы трэнер нацыянальнай каманды па таэквандо, майстар спорту Рэспублікі Беларусь, прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельнік чэмпіянату свету, Васіленка Я.Ю.








разгарнуць » / « згарнуць