Спасылкі раздзела
Арганізацыя адукацыйнага працэсу
У 2025/2026 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць - з 1 верасня па 1 лістапада 2025 г.;
другая - з 10 лістапада па 24 снежня 2025 г.;
трэцяя - з 8 студзеня па 21 сакавіка 2026 г.;
чацвёртая - з 30 сакавіка па 31 мая 2026 г., а для навучэнцаў IX (X) - XI (XII) класаў - з 30 сакавіка па 25 мая 2026 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія - 8 дзён з 2 лістапада па 9 лістапада 2025 г. уключна;
зімовыя - 14 дзён з 25 снежня 2025 г. па 7 студзеня 2026 г. уключна;
вясновыя – 8 дзён з 22 сакавіка па 29 сакавіка 2026 г. уключна;
летнія – 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2026 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня па 31 жніўня 2026 г. уключна, для навучэнцаў VIII класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча (за выключэннем навучэнцаў спецыялізаваных па спорце класаў, вячэрніх класаў, санаторных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву) - 87 дзён з 6 чэрвеня па 31 жніўня 2026 г. уключна.
Для вучняў І–ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 16 лютага па 22 лютага 2026 г. уключна працягласцю 7 дзён.