Паважаныя навучэнцы!
З мэтай садзейнічання часовай працоўнай занятасці моладзі, аказання даведачнай інфармацыі і інфармаванасці навучэнцаў Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама і Упраўленнем занятасці насельніцтва прадастаўлены наступныя матэрыялы:
Інфармацыйныя артыкулы:
Садзейнічанне часовай занятасці моладзі
Часовая працоўная занятасць арганізуецца для навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час, у тым ліку перыяд летніх канікулаў.
Мэта - далучэнне моладзі да грамадска карыснай працы і атрыманне працоўных навыкаў.
Для працаўладкавання маладых грамадзян у вольны ад вучобы час неабходны наступныя дакументы:
- накіраванне на працу аддзела абслугоўвання грамадзян упраўлення занятасці насельніцтва камітэта;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
- даведка, якая пацвярджае навучанне ва ўстанове адукацыі;
- медыцынская даведка аб стане здароўя (форма 1 здр/у-10);
- пісьмовую згоду аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) для асоб ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў;
- працоўная кніжка (пры яе наяўнасці);
- заяву аб прыёме на працу.
Законнасць
Часовая занятасць моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2010 № 958 (у рэдакцыі пастаноў Саўміна ад 04.08. 09.02.2012 № 136, ад 08.06.2012 № 541, ад 16.10.2012 № 933, ад 11.10.2013 № 903, ад 23.05.2018 № 383, ад 28.01.