Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Інфаграфіка ГА "БРПА"

Як уступіць

Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі. Дзеці і падлеткі, з 7 да 14 гадоў, уступаюць у піянерскую арганізацыю з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў.

Традыцыі БРПА - гэта знак павагі да гістарычных дат дзяржавы і датычнасці членаў арганізацыі да жыцця сваёй краіны.

Традыцыі піянераў Беларусі

Традыцыя парадаў: толькі калектыўна, усім разам можна знайсці правільны шлях, прыняць новае рашэнне.

Традыцыя праўды: піянер адважна стаіць за праўду і справядлівасць.

Традыцыя росту: уменне, спрыт, адвага прыходзяць не адразу, неабходна прайсці прыступкі росту.

Традыцыя спадчыны: піянер беражліва захоўвае прыроду і культуру роднага краю.

Традыцыя дабра: "Ні дня без добрых спраў!" Піянеры заўсёды дапамагаюць тым, каму патрэбна дапамога, бо ад кожнай добрай справы свет вакол становіцца крышачку больш шчаслівым, мяняецца да лепшага.

Традыцыйныя святы ГА «БРПА»:

8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста;
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі;
9 мая - Дзень Перамогі;
19 траўня – Дзень піянерскага сяброўства;
1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей;
20 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча;
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці;
1 верасня - Дзень ведаў;
13 верасня - Дзень нараджэння ГА "БРПА".

13 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ БРПА У гэты дзень у 1990 годзе X Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі як суб'екта Саюза піянерскіх арганізацый – Федэрацыі дзіцячых арганізацый (СПА-ФДА).

Раздзелы сайта